Мэрам брытанскага гораду Кэмбрыдж упершыню ў гісторыі краіны стаў транссэксуал. Джэнні Бэйлі нарадзіўся мужчынам. Апэрацыю па зьмене полу зрабіў у 30 зь нечым. Да таго часу ён ужо пасьпеў жаніцца і разьвесьціся. У Бэйлі ад шлюбу засталіся двое дзяцей, 20 і 18 гадоў.

Падчас урачыстасьці 45-гадовая мэр ахвотна пазіравала фатографам разам з сваёй сяброўкай, былым сябрам муніцыпальнага савету Кембрыджу, 49-гадовай Джэніфэр Лідл, якая раней таксама была мужчынам. Каханкі пазнаёміліся, калі праходзілі гарманальную тэрапію.

"Мы транссэксуалы, але цяпер XXI ст., гэта Кэмбрыдж, і гэта больш не зьяўляецца праблемай. Я пачала займацца мясцовай палітыкай, бо веру ў грамадзкую працу і мне хочацца прынесьці карысьць неверагоднаму гораду, у якім мы жывём", - сказала мэр.

Выканаўчы дырэктар гарсавету Кембрыджу Роб Хэманд заявіў, што пытаньні полу і сэксуальнай арыентацыі ніяк не павінны ўплываць на права людзей займаць афіцыйныя пасады: "Ператварэньне Бэйлі з мужчыны ў жанчыну выкліча цікавасьць. Аднак савет пэўны, што пол і сэксуальная арыентацыя ня маюць значэньня для працы на грамадзкіх пасадах".

Бэйлі стала 801-м мэрам Кэмбрыджу. Гэтую пасаду яна будзе займаць цягам году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?