У Горадні адкрылася выстава мастака, скульптара Алеся Ліпеня. Гэта даніна памяці ў гадавіну сьмерці Ліпеня. Аматары мастацтва змогуць пабачыць найлепшыя творы Ліпеня ў выстаўнай залі “Ў Тызэнгаўза”.

Алесь Ліпень быў адным з самых патважаных мастакоў Горадні. Ён памёр летась на 81 годзе жыцьця.

Выставу падрыхтавала жонка Алеся Ліпеня спадарыня Альгерда пры дапамозе дачкі Алены. Іх вельмі прасілі аб гэтым аматары мастацтва.

Алесь Ліпень працаваў доўгія гады ў “Гроднаэнэрга” і паралельна займаўся мастацтвам. Напачатку гэта быў жывапіс, пасьля – скульптура.

Разьбу і скульптуры Алеся Ліпеня можна пабачыць у Горадні, у шмат якіх раённых гарадках, а таксама музэях. Вялікія карціны беларускіх замкаў разьехаліся з Горадні па ўсім сьвеце. Ліпеневы скульптуры беларускіх клясыкаў і змагароў за незалежнасьць знаходзяцца цяпер у прыватных калекцыях і музэях Беларусі.

Практычна ўсё жыцьцё Алесь Ліпень маляваў і вырабляў скульптуры ў сваёй кватэры. І толькі ў пэнсійным веку атрымаў майстэрню. Там ён яшчэ больш шчыраваў.

Летась перад сьмерцю Алесь Ліпень пачаў маляваць сваю родную хату ў Борках, але так і ня скончыў карціны – ня стала сілы. Гэтую незакончаную працу таксама сёньня змогуць пабачыць наведнікі галерэі “Ў Тызэнгаўза”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?