У Гродна 26-29 траўня пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дням памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі.

Штодня з 26 па 29 траўня ў касцёлах і цэрквах Гродна будуць адбывацца набажэнствы памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі.

У панядзелак 28 траўня з удзелам грамадскасці горада і сяброў Гродзенскай абласной асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій адбудзецца круглы стол на тэму “Ад беларусізацыі да Курапатаў”. Круглы стол пройдзе ў памяшканні Гродзенскага гарадскога аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання “Таварыства Беларускай Школы” (вул. Будзёнага 48а-44), пачатак а 18-й гадзіне.

Штодня падчас правядзення Дзён памяці ахвяраў удзельнікі мерапрыемстваў будуць запальваць свечкі ў месцах, звязаных з злачынствамі таталітарных рэжымаў

Мерапрыемствы праводзяцца ў межах года памяці, прысвечанага ахвярам палітычнага тэрору. Сёлета адзначаецца сумнае сямідзесяцігоддзе – у 1937 годзе разгул сталінскіх рэпрэсій дасягнуў піка. Беларуская дзяржава адмовілася стварыць аргкамітэт, каб годна ўшанаваць памяць ахвяр сталінізму.

Арганізатарамі Гарадзенскіх Дзён памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі выступілі мясцовыя актывісты “”Руху За Свабоду”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?