27 траўня гісторыку Алегу Латышонку споўнілася 50 гадоў. Спадар Алег — доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўнівэрсытэту і, несумненна, найбольшы (2 м 3 см) беларускі гісторык. Літаральна месяц таму ў Беластоку выйшла яго чарговая кніга «Ад белых русаў да беларусаў», прысьвечаная паўставаньню беларускай нацыянальнай ідэі. Рэцэнзію на яе чытайце ў наступным нумары «Нашай Нівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0