Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі заявіў, што Польшча ня мае намеру праводзіць перамовы з Расеяй наконт пытаньня аб разьмяшчэньні на сваёй тэрыторыі элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы ПРА.

«З Расеяй пра гэта мы дакладна ня будзем размаўляць. Гэта дачыненьні – паміж намі і ЗША», — сказаў прэзыдэнт Польшчы. «Перакананасьць Расеі, што ёй пагражае нейкая небясьпека, цалкам неапраўданая».

Прэзыдэнт адзначыў, што Польшчу «амэрыканскія ракеты будуць абараняць ад магчымага нападу з боку непрадказальных краін — Ірана і Паўночнай Карэі». На думку Качынскага, устаноўка элемэнтаў ПРА ў Польшчы зможа вырашыць праблему бясьпекі ўсёй Эўропы, а ня толькі ягонай краіны.

Паводле польскага прэзыдэнта, новай «Варшаўскай дамовы ці Савета эканамічнай узаемадапамогі на тэрыторыі былых сацкраін ужо ня будзе... Расея павінна да гэтага прызвычаіцца », а заплянаваны візыт Джорджа Буша ў Польшчу ў чэрвені гэтага году пераканае палякаў у слушнасьці пытаньня разьмяшчэньня ПРА.

Лех Качынскі сказаў, што ў адрозьненьне ад Чэхіі, польскі парлямэнт ня ўмешваецца ў пытаньне разьмяшчэньня сыстэмы ПРА, бо гэтае пытаньне знаходзіцца ў кампэтэнцыі МЗС Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?