За мінулыя выхадныя, 26 і 27 мая, у Беларусі загінулі на вадзе 36 чалавек, у тым ліку сем непаўналетніх. Пра гэта паведаміў БелаПАН спецыяліст Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах («Асвод») Віктар Прыгодзіч.

Паводле яго слоў, усе трагедыі адбыліся на вадаёмах, якія не ахоўваюцца, — там, дзе няма пастоў і станцый «Асвода». Ратавальнікам у мінулыя выхадныя ўдалося прадухіліць гібель 48 чалавек.

Як паведаміў В.Прыгодзіч, адной з прычын трагедый на вадзе была рэзкая розніца тэмпературы паветра і вады, якая яшчэ не паспела прагрэцца. Пры пагружэнні разгарачанага чалавека ў халодную ваду магчымы спазм сасудаў, у выніку якога адбываецца кароткачасовая страта прытомнасці. Апрача таго, больш за 50% тапельцаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу, за першыя тры месяцы 2007 года ў Беларусі загінулі на вадзе 116 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?