Ноч з 27 на 28 мая пастар А. Бокун правёў у спэцпрымальніку‑разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Прычына затрыманьня — правядзеньне рэлігійнага сабраньня без адпаведнага дазволу ўладаў. Багаслужэнне адбывалася ў прыватным доме.

Рашэнне вынес намеснік старшыні Цэнтральнага суда г. Мінска суддзя Леанід Ясіновіч. Пастар абавязаны будзе выплаціць штраф у памеры 20 базавых адзінак (каля 600 тыс. беларускіх рублеў).

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне пікету супраць перасьледу вернікаў хрысьціянскіх канфэсіяў 8 чэрвеня ў Парку Дружбы народаў з 17.30 да 19.30.
Радыё Рацыя

27 сакавіка падчас святочнага служэння ў царкве ХВЕ «Яна Прадвеснік», быў затрыманы пастар гэтай рэлігійнай абшчыны Антоні Бокун. Пратакол быў таксама складзены на служыцеля царквы Яраслава Лукасіка, грамадзяніна Польшчы. Ноч з 27 на 28 мая пастар А. Бокун правёў у спецпрыемніку‑размеркавальніку на вул. Акрэсціна. Прычына затрымання — правядзенне рэлігійнага сабрання без адпаведнага дазволу ўладаў. Багаслужэнне адбывалася ў прыватным доме.

«Такое затрыманне, якое здарылася са мной, можа адбыцца з кожным святаром у любой сітуацыі, бо мая «віна» — гэта тое, што я праводзіў багаслужэнне, што я пастар і быў у царкве ў нядзелю, — кажа Антоні Бокун.‑ Больш трэба слухацца Бога, чым чалавека. Калі чалавечыя законы пярэчаць законам Бога, мы, веруючыя, будзем падпарадкоўвацца Божаму закону.»

Патрымаць пратэстанцкага пастара, прыйшлі каля 100 чалавек — веруючыя евангельскіх цэркваў Мінска. Каля будынку суда знаходзіліся жонка А. Бокуна Наталля і іх пяцігадовы сын Адам. На судзе прысутнічала каля 10 пастароў, а таксама Вячаслаў Ганчарэнка, епіскап Саюзу Хрысціянаў Поўнага Евангелля, пастар царквы «Новае жыццё».

«Канешне тэндэнцыя ціску на пратэстанцкія абшчыны відавочная, і гэты працэс становіцца ўсё больш шырокім, — каментуе сітуацыю Андрэй Крываль, пастар‑адміністратар мінскай царквы ХВЕ «Благадаць». — Хочацца верыць, што кампанія па збору подпісаў за перагляд Закону аб свабодзе сумлення паўплывае на сітуацыю. Я думаю, што трэба уплываць, — не маўчаць, не сядзець. Трэба дзейнічаць.»

Хрысьціянскі праваабарончы Дом, bchd.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0