У Менску ў будынку сьледчага ізалятару пачаўся другі працэс над сябрамі гэтак званай «групоўкі Марозава», якіх падазраюць у рэкеце, бандытызьме і забойстве людзей.

У прэсавай службе Вярхоўнага Суду кажуць, што другі працэс неабходны, бо ў справе зьявіліся новыя эпізоды. Да таго ж нядаўна затрымалі Зьмітра Сідарэнку і Алега Джумава, якія знаходзіліся ў вышуку.

Нагадаем, на першым працэсе над марозаўцамі, які завяршыўся напачатку году, асудзілі 46 чалавек. Зь іх трох — Сяргея Марозава, Валера Гарбатага і Ігара Данчанку — суд пастанавіў пакараць сьмерцю.

Другі працэс над марозаўцамі таксама закрыты. Вядома, што ня ўсе з асуджаных на першым працэсе прызналі сваю віну. Сваякі некаторых заявілі ў прэсе, што сумняюцца ў высновах суду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?