У сталіцы Францыі стартаваў славуты «Ралян Гарос» — Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, які зьяўляецца другім этапам розыгрышу Вялікага Шлему.

Першая ракетка Беларусі Макс Мірны прайграў у першым крузе аўстралійцу Лейтану Х’юіту ў трох сэтах — 3:6, 1:6, 3:6. Аўстраліец мае 16‑е месца ў рэйтынгу, Мірны — 54‑е.

Выбыла сёньня з адзіночнага разраду і Настасься Якімава. Яна ў першым крузе саступіла францужанцы Стэфані Каэн‑Аляро — 6:7, 1:6. Гэты матч пачаўся ў панядзелак, але быў перанесены на сёньня праз парыскія дажджы.

У першым крузе турніру Вікторыя Азаранка згуляе зь італьянкай Карын Кнап, Тацяна Пучак зь Юліяй Фядосавай (Францыя).

У парным разрадзе Максім Мірны ў пары са швэдам Ёнасам Б’ёркманам згуляюць з італьянска‑аргентынскай парай — Сімоне Балельлі / Хуан Марцін дэль Потра.

Між іншым, летась і пазалетась Мірны і Б’ёркман першынствавалі на «Ралян Гарос».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0