Тэрмін утрымання пад вартай палітыка, дэпутата Вярхоўнага Савета 13‑га склікання Андрэя Клімава працягнуты яшчэ на тры месяцы. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго паплечнік Цімафей Дранчук.

Паводле слоў Т.Дранчука, аб працягу тэрміну А.Клімаў паведаміў у лістах дадому. Таксама палітык напісаў аб тым, што 21 мая ў мінскім следчым ізалятары № 1 у яго здарыўся сардэчны прыступ і ён быў шпіталізаваны ў Рэспубліканскую турэмную бальніцу на вуліцы Кальварыйскай.

«Яшчэ б крыху, і я бы здох проста на турэмнай нары. Да сённяшняга дня крыху ачуняў. Магу гуляць у дворыку бальніцы, а галоўнае, стаў спакойна спаць, без нечаканых прыступаў удушша і спазмаў у грудзях», — напісаў у лісце А.Клімаў.

Т.Дранчук адзначыў, што абвінавачанні, прад’яўленыя ў свой адрас, Клімаў назваў беспадстаўнымі, а стаўленне да яго пракуратуры — беспардонным. «Сэрца пайшло ўразнос, — паведаміў А.Клімаў. — Прыходзіцца змагацца за фізічную магчымасць узяць кожны дзень арышту».

Нагадаем, што Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка ў пракуратуры горада Мінска. Яму прад’яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу з выкарыстаннем СМІ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?