Сярэдні «брута» заробак у першым квартале 2007 г. у Латвіі склаў 357 латаў (альбо 682 даляры па курсе). Гэта на 32,8% больш, чым у першыім квартале 2006 г., паведамляюць латвійскія СМІ.

Пры гэтым у грамадзкім сэктары ён павялічыўся з 301 лата ў 2006 г. да 406 латаў у 2007 г. (з $575,5 да $776), а ў прыватным сэктары з 252 да 334 латаў (з $482 да $639).

Больш імкліва расьлі заробкі ў сфэры электра-, газа-, і водазабесьпячэньня — з 371 да 536 латаў (з $709 да $1024).

Сярэдні заробак у Рызе і Рыскім раёне складае 407 латаў ($778). Найменшыя заробкі ў Латгаліі — 249 латаў ($476).

Але трэба ўлічваць, што «нэта» (чыстымі) дасягнуў 257 латаў ($491).

* * *

Cярэдні заробак у Літве па выніках першага кварталу складае 517 даляраў чыстымі (1329 літаў), у Эстоніі — 550 даляраў.

Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі сярэдні налічаны заробак (г.зн. брута) у першым квартале склаў $287.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0