БТ, 21.40

Паляваньне на Вэраніку (Veronica Guerin)

ЗША – Ірляндыя – Вялікабрытанія, 2003, каляровы, 98 хв.

Рэжысэр: Джоэль Шумахер

Ролі выконваюць: Кейт Бланшэт, Герард МакСорлі, Гіаран Гіндз, Брэнда Фрыкер, Дон Ўічэрлі, Бэры Барнз

Жанр: Сацыяльна-біяграфічны трымценьнік

Прызы: Прыз глядацкіх сымпатый (Ірляндыя), прыз “Салідарнасьці” Джоэлю Шумахеру на МКФ у Сан-Сэбасьцьяне, намінацыя на “Залаты глёбус” за найлепшую жаночую ролю (Кейт Бланшэт) – усяго 3 узнагароды й 13 намінацый.

Ірляндыя 90-ых. Вайна пратэстантаў і каталікоў. На тле канфэсійнай калатнечы наркабароны адчуваюць сябе выдатна. Але журналістка Вэраніка Герын (Кейт Бланшэт) выкрывае мафію – і распавядае людзям страшную праўду пра злачынствы.

Рызыкуючы кар’ерай, сям’ёй і жыцьцём, яна здабывае самыя дакладныя факты. У адказ мафія распачынае паляваньне на Вэраніку. Калі ў 1996 годзе журналістка загінула ад рук наёмных забойцаў, гэта прывяло да перагляду ірляндзкіх законаў і арышту наркабаронаў.

Фільм заснаваны на сапраўдных падзеях.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?