1 чэрвеня ў Горадні адбыліся ўрачыстасьці прымеркаваныя да Дня абароны дзяцей.
Вядома, усё праводзілася выключна пад эгідай БРСМ.
Пачалося народнае сьвята з параду, у якім прымалі ўдзел маладыя спартоўцы, музыкі, кадэты і проста вучні ў разнастайных строях.
Калёна дайшла да плошчы Леніна, дзе і разгарнулася асноўнае дзеяньне: словы падзякі прэзыдэнту, конкурсы, сьпевы і г.д.
Усе ўдзельнікі былі вельмі радасныя і задаволеныя (нягледзечы на тое, што піва нельга было набываць ад 12-й гадзіны), але наўрадці хто-небудзь зь іх зможа адказаць на пытаньне: “Ад каго БРСМ абараняе дзяцей?”
Фотарэпартаж глядзіце на сайце www.dzida.org