Каля дзесяці чалавек затрымалі гарадзенскія міліцыянты каля будынку флігеля XVIII cт. Усе затрыманыя – іншагароднія, паведаміў гарадзенскі журналіст Алесь Залеўскі. Сярод затыманых Яраслаў Грышчэня, Зьміцер Лісейка і Андрусь Ігнатовіч.

Маладыя людзі ледзь пасьпелі падышлі да флігеля, які цяпер разьбіраюць будаўнікі. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, маладзёнаў адвезьлі ў РУУС Ленінскага раёну для высьвятленьня асобаў. Празь некаторы час усіх адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Нагадаем, што 2 чэрвеня ў часе правядзеньня акцыі на старым мосьце было затрымана 5 чалавек

Фота флігеля — Арсень Пахомаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?