У мiнулую пятнiцу больш за чатыры тысячы гледачоў сабраў у Брэсце спарткомплекс «Вiкторыя». Усе бiлеты былi прададзеныя яшчэ напярэдаднi. Абласная фiлармонiя — адзiн з арганiзатараў акцыi спачатку мела намер праводзiць канцэрт на стадыёне «Дынама», каб памясцiлiся ўсе жадаючыя. Але сiноптыкi не давалi нiякiх гарантый, таму мерапрыемства вырашана было перанесцi пад дах спартыўнага комплексу.

Перад пачаткам праграмы слова ўзяў кiраўнiк вобласцi Канстанцiн Сумар. «Брэстчына з упэўненасцю глядзiць у заўтрашнi дзень, i залог такой упэўненасцi — жаданне ўсiх працаваць у iмя далейшага росквiту нашай роднай зямлi», — сказаў губернатар.

Добра прымалi гледачы Iрыну Дарафееву, Iскуi Абалян, Вiкторыю Алешка i iншых беларускiх знакамiтых спевакоў. А з’яўленне на сцэне Ядвiгi Паплаўскай i Аляксандра Цiхановiча зала сустрэла лiтаральна авацыяй. Iх старая добрая «Малiнаўка» навеяла ўспамiны маладосцi для адных i падарыла зарад бадзёрасцi iншым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?