Славамiр Адамовiч

НЯ ХОЧАЦЦА

 

Ня хочацца быць нiкiм,
ня хочацца быць бедным,
чытаць правiнцыйны “ЛiМ”,
праходзiць па справе падсьледным.

Ня хочацца быць без вады,
бяз мыла, запалак, солi,
бяз мовы, кавалка яды,
здаровай жанчыны i волi.

 

Альхоўка, 19 жнiўня 1998 году

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0