Славамiр Адамовiч

 

***

... Пасьля ванны пахнеш добрым мылам,

пасьля працы — пломбамi i ёдам,

пахнеш кухняй, хлебам, хатнiм пылам,

пахнеш рыбай, жнiвеньскiм гародам,

пасьля мужа пахнеш дзьмухаўцамi,

пасьля фэсту ў Будславе — касьцёлам,

пахнеш кменам, аерам, квасцамi,

велiкоднай булкаю i толам,

пахнеш васемнаццацьцю гадамi,

пахнеш так, як пахну я, калi

пакрываю прасьцiну сьлядамi,

нiбы разараны пласт ральлi.

 

1998 год, кастрычнiк

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0