Клясычны правапiс агульнапрыняты

 

5-6 сьнежня ў Празе прайшла навукова-практычная канфэрэнцыя «Праблемы нармалiзацыi клясычнага беларускага правапiсу». Галоўнаю мэтаю збору навукоўцаў было абмеркаваць праект «Правапiс. Спроба сучаснай нармалiзацыi», падрыхтаваны В.Вячоркам. Праект гэты быў апублiкаваны ў часопiсе «Спадчына» ў 1995 годзе, а таксама папраўлены й разасланы навукоўцам i практыкам. У канфэрэнцыi ўзялi ўдзел (фактычна або карэспандэнцыйна) П.Сьцяцко (Горадня), З.Паўлавец (Гомель), У.Арлоў, В.Вячорка, Ю.Бушлякоў, П.Садоўскi, З.Санько, З.Саўка, В.Сакалоўская (Менск), «Наша Нiва» (Менск-Вiльня), Л.Юрэвiч (Нью-Ёрк), В.Пашкевiч (Таронта), Я.Запруднiк (Нью-Джэрсi), В.Станкевiч, С.Шупа, Я.Максiмюк (Прага). Гасьцямi канфэрэнцыi былi журналiсты Баларускае службы Радыё Свабода. Удзельнiкi рэкамэндавалi карыстальнiкам тарашкевiцы на Бацькаўшчыне й на эмiграцыi трымацца ўнiфiкаваных правiлаў правапiсу, пераважная бальшыня якiх грунтуецца на Тарашкевiчавай традыцыi й на практыцы клясычнага правапiсу апошнiх гадоў.

Прысутны

P.S. Сёньня, 14 сьнежня, у Вышэйшым гаспадарчым судзе РБ (Менск, Валадарскага 8, п. 413) узнаўляецца працэс у справе клясычнага беларускага правапiсу i права газэты «Наша Нiва» гэтым правапiсам карыстацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0