Паводле дадзеных эўрапейскай статыстычнай службы, у 2006 г. аб’ёмы прамых замежных інвэстыцыяў з ЭЗ у іншыя краіны сьвету вырасьлі на 35%. Калі ў 2005 г. яны склалі 136 млрд. эўра, у мінулым годзе аб’ёмы дасягнулі 183 млрд.

Аб’ёмы прамых замежных інвэстыцыяў у ЭЗ зь іншых краінаў сьвету вырасьлі на 42% (з 95 млрд. да 135 млрд.).

У той жа час у мінулым годзе інвэстыцыйныя патокі паміж 27 краінамі‑членамі ЭЗ скараціліся на 8%.

Найбуйнейшым эўрапейскім інвэстарам у эканомікі іншых дзяржаваў сьвету ёсьць Францыя (39 млрд. эўра — 21% усіх эўрапейскіх інвэстыцыяў, што накіроўваюцца за межы ЭЗ). За ёй ідуць ФРГ (31 млрд. — 17%) і Люксэмбург (27 млрд. — 15%). Найбольш прывабнай дзяржавай для неэўрапейскіх інвэстараў ёсьць Злучанае Каралеўства (56 млрд эўра — 42% усіх інвэстыцыяў, што накіроўваюцца ў ЭЗ).

Найбольшую цікавасьць эўрапейскіх інвэстараў выклікаюць ЗША (туды напрацягу года былі інвэставаныя 71,2 млрд. эўра), Канада (21,7 млрд.), Швайцарыя (19,4 млрд.), Бразылія (5,3 млрд.), Расея (4,3 млрд.), Ганконг (4,3 млрд.) і Кітай (3,7 млрд.). Найбольшая колькасьць замежных інвэстыцыяў у ЭЗ накіроўваюцца з ЗША (47,9 млрд. эўра), Японіі (10,6 млрд.), Швайцарыі (5,8 млрд.), Канады (5 млрд.) і Кітаю (2,1 млрд).

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0