Зноў напалі на журналіста

 

21 траўня каля пад’езду дому невядомыя ў цывільным жорстка зьбілі былога супрацоўніка «Нашай Нівы», галоўнага рэдактара газэты «Навінкі» Паўлюка Канавальчыка. У той жа вечар яго паклалі ў шпіталь, бо трэ было тэрмінова рабіць апэрацыю — перабілі яму сківіцу ды іншых шмат траўмаў. Расправа над ім супала зь легалізацыяй справы ягоных рук — сатырычнай газэты «Навінкі», якую нарэшце зарэгістраваў Дзяржкамдрук. Цяпер спрабуюць даведацца, што і як, але з досьведу апошніх гадоў вядома, што зрабіць гэта няпроста. Мабыць, высока сядзяць тыя, хто ўсё гэта падстройвае.

Л.У.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0