— Для мяне былі вельмі важныя сустрэчы — з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хэндрыкам Ільвэсам, з якім мы даўно знаёмыя, ь віцэ‑прэм’ерам Чэхіі Аляксандрам Вондрай, з старшыней чэшскага сенату Пшэмыслам Саботкай, з міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам. На гэтых сустрэчах мы абмяркоўвалі ўнутраную сітуацыю ў нашай краіне, лібералізацыю дзяржаўнай ўнутранай палітыкі, ішла гаворка аб перспектывах супрацоўніцтва Еўрасаюзу з нашай краінай, абмяркоўвалі пытанне вызвалення палітвязняў і ў першую чаргу, Аляксандра Казуліна.
Лідэр Руху «За Свабоду» правеў таксама перамовы з каардынатарам агульнанацыянальнага расійскага форума «Іншая Расія», экс‑чэмпіенам свету па шахматам Гары Каспаравым. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў Расіі і Беларусі, адзначылі падабенства дзеянняў уладаў накіраваных на абмежаванне првавоў чалавека і палітычных свабод. Палітыкі таксама вызначылі механізмы і магчымасці супрацоўніцтва і салідарнасці паміж дэмсіламі абедзвух краін.
Напрыканцы дня ў Аляксандра Мілінкевіча адбылася сустрэча з вядомым савецкім дысідэнтам, праваабаронцам Натанам Шчаранскім і былым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавалам.