Што трэба рабіць, каб супрацьстаяць інтэграцыі?

 

Cтаніслаў Шушкевіч, былы сьпікер парлямэнту: Нічога ні апазыцыі, ні народу рабіць ня трэба, бо ўжо прайшло столькі часу, а ніякага аб’яднаньня як не было, так і ня будзе: дурняў няма. Расея і сама хутка разваліцца, гэта ж відавочна.

Нам трэба працягваць займацца сваімі справамі, бо я пагрозы ніякай ня бачу. Усё гэта толькі адныя дэклярацыі. І поўнае глупства.

 

Васіль Сёмуха, перакладчык: Народу і апазыцыі трэба супраціўляцца да апошняга, але я каб я ведаў, як гэта рабіць... Зубамі грызьціся!

 

Рыгор Барадулін, паэт: Народ павінен усьвядоміць, што яго хочуць загнаць у чарговае рабства, у новы савецкі прыгон. Сьмешна, крыху дыхнуўшы вольнага паветра, ісьці пад прыгнёт ізноў. Апазыцыя павінна даводзіць насельніцтву ўвесь жах аб’яднаньня. Але як гэта давесьці — самая галоўная праблема. Людзей так зазамбіравалі, так ім затлумілі мазгі праз тэлебачаньне, урадавую прэсу, што ім цяжка зразумець небясьпечнасьць сытуацыі.