На гэтым тыднi Беларусь застанецца пад уплывам Скандынаўскага антыцыклону. Таму ў тэрмiн з серады па пятнiцу ападкаў не прадбачыцца, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

У гэтыя днi будзе назiрацца ўсходнi i паўночна‑ўсходнi вецер, галоўным чынам слабы i ўмераны. Тэмпература паветра 6 i 7 чэрвеня ўначы 7—14, удзень — 22—28 градусаў цяпла. У пятнiцу стане ўжо халадней, калi тэмпература паветра ўначы стане ўжо ў межах 6—13, а ўдзень — 20—26 градусаў. Аднак у Брэсцкай i Гомельскай абласцях будзе яшчэ да 28 градусаў. У суботу атмасферны фронт з поўначы Еўропы прынясе кароткачасовыя дажджы ў Вiцебскi i Магiлёўскi рэгiёны, а ў нядзелю дажджы будуць назiрацца месцамi па ўсёй тэрыторыi краiны. Тэмпература паветра ў суботу ўначы 6—14, удзень — 20—26 градусаў. Iстотна пахаладае менавiта ў нядзелю, калi тэмпература паветра ўдзень будзе ўжо не больш як 18—24 градусы, на поўднi краiны — да 28 градусаў цяпла. У гэты дзень нас будзе турбаваць не зусiм камфортны паўночны парывiсты вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?