Сёньня ў Віцебску пачаўся суд над праваабаронцам Валер’ем Шчукіным, яго абвінавачваюць у зьнявазе членаў і супрацоўнікаў апарату выбарчых камісій падчас кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25‑га скліканьня. Шчуіну пагражае да двух гадоў турмы.

Справу разглядае судзьдзя Гур’ян. Шчукін ужо на пачатку працэсу зрабіў адвод адвакату. Падтрымаць Шчукіна да суду Першамайскага раёну прыйшлі каля 50 чалавек.

Прыкладна праз гадзіну пасьля пачатку працэсу судзьдзя абвесьціла перапынак. У гэты самы час адбылася сутычка паміж моладзьдзю, якая пачала гукаць «Ганьба», і міліцыянтамі.

У выніку сутычкі былі затрыманыя пяцёра чалавек — Алесь Дзеравянка, Андрэй Данілеўскі, Зьміцер Лісьніковіч, Генадзь Шарах і Алесь Круткін. Крысьціну Шацікаву, Алену Багданаву і Крысьціну Міхайлаву забрала машына хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?