Зьмітру Ю. з Фаніпалю. На адну старонку «НН» улазіць да 5—7 машынапісных старонак тэксту, а Ваша апавяданьне — на 10 старонак. Мы звычайна не друкуем прасьцінаў тэксту на 2 старонкі ці твораў з працягам. Вы, здаецца, пастараліся ўставіць у апавяданьне ўсё, што толькі мелі ў галаве. Выйшла салянка, у якой ідэяў хопіць на 3 апавяданьні. Не ганіцеся, не апошні раз пішаце!

Вікторыі Г. зь Менску. Хто такі Тодар Беларускі, у рэдакцыі ніхто ня ведае. Мо хто з чытачоў падкажа? Газэты «Бацькаўшчына» няма. Хутка, мабыць, і «Голасу Радзімы» ня стане.

Тацяне Х. з Полацку. Кніжкі можна замовіць праз наваполацкую філію Маладога Фронту (тэл.: 5-27-02) або празь менскую «Кнігі — поштай» (а/с 5, Менск, 220085 ці праз тэл.: 017-249-08-88).

Кастусю Т. зь Менску. Гэта і не афарызмы, і ня вершы ў прозе, і не эсэі. Чысьціня жанру — гэта чысьціня роду.

Вользе Ф. зь Нямеччыны. Чакайце ліст.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0