Паштовая скрынка

 

Вадзіму Б. зь Сьветлагорску. Завязка файная, а разьвязкі няма. Апавяданьне абрываецца на сярэдзіне. Дарабіце.

Вользе Л. зь Менску. Раманы жахаў чытаюць, а фільмы жахаў глядзяць, каб пры гэтым больш інтэнсыўна нацешыцца пачуцьцём уласнай бясьпекі, і дзеля браку моцных пачуцьцяў у рэальным жыцьці. Сьмерць, асабліва заўчасная, у цяперашнім грамадзтве ўспрымаецца не як нешта натуральнае й непазьбежнае, а як жорсткая катастрофа. Спажываць — значыць зьнішчаць. А зьнішчаць — значыць авалодваць. Рэальнае — гэта тое, чым можна валодаць. Таму Ваш зварот да панятку «сымулякр» тут не зусім апраўданы.

Зьмітру Г. зь Менску. Напішыце таксама пра жыцьцё ў калёніі. Ці зьмяняецца нешта ў побыце, у адносінах вязьняў і адміністрацыі, у спосабе працы? Асабліва цікава ведаць пра чуткі, што ходзяць у турме: што гавораць пра ўладу і асобных людзей зь яе, што гавораць пра сьвет, пра жанчын, пра здароўе. Вельмі цікава было б, каб Вы занатавалі астрожныя «сучасныя сагі», кшталту тых, што запісвае наш гомельскі аўтар Сяргей Б. Ці ёсьць анэкдоты, якіх няма на волі і г.д. — гэта вартыя запісу рэчы. Ваш эцюд у часопіс «ARCHE» перадалі.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0