Сябры журы абралі ўдзельнікаў адборачнага туру фэстывалю «Басовішча‑2007».
З 53 прэтэндэнтаў кожны з экспэртаў назваў 20, разьмеркаваўшы месцы ад 1‑га да 20‑га. Шляхам падліку балаў і былі вызначаны канкурсанты. Усе названыя гурты маюць узяць удзел у канцэрце, які пройдзе 15‑16 чэрвеня ў Менску. З удзельнікаў «Адборышча» і будуць абраныя 9 камандаў, што сыграюць на «Басовішчы» і пазмагаюцца за прызы фэстывалю.
Сябры журы спынілі свой выбар на наступных гуртах (складзены паводле альфабэту):
Cor‑set
Happy 3 Friends
Indra
Кальмары
Like a Gossamer
Lilith
SKA!RB
SOK
Spitaль
Termin X
Unia
Wanted!
Weeping Twilight
Zig‑zag
Абшар
Джамбібум
Заточка
РоСтра
Спрат
Фляўс і Кляйн