Паштовая скрынка
Д.К. зь Менску. Правілы напісаньня прыназоўніка «з/зь» вызначаныя так: «зь» пішам перад словамі, якія пачынаюцца зь мяккай зычнай, апроч г, к, х (зь ліпай, але з кіём), а таксама перад словамі, якія пачынаюцца зь ётаванай галоснай (ё, е, ю, я, і — зь іх, зь імі, зь іншай, зь ёю, зь яе). Перад няётаванай «і» – найперш гэта запазычаныя словы – пішам «з» (з ініцыятывы, з інтарэсу, з інтэграцыяй).
У.М. з Друцкаўшчызны. Хай бы Вашых гісторыяў (французы называюць такія anecdote) было ў падборцы болей, але сьцісьлейшых, без аніводнага лішняга слова, тады надрукуем.
Івану Л. зь Менску. Наколькі мы ведаем, галоўная праблема падгародзкіх вёсак — бамжы.
Газэта «Звязда» сябе ў Інтэрнэце ўвогуле называе «Zwyazda», але як яна гэта чытае?
Яўхіму К. з Сумарокава. Мы ў свой час ужо друкавалі вялікую рэцэнзію С.Санька на «После современности». Таму друкуем толькі: «Чакаем ад Вас, Іван Іванавіч, новых твораў, напрыклад, кніжкі: «Пасьля камунізму».