Лісты ў рэдакцыю

Гэтым разам мы публікуем пару водгукаў і допісаў, якія прыйшлі на адрас электроннай вэрсіі газэты ў інтэрнэце і на наш электронны адрас.

 

***

Раней у вас была добрая рубрыка: лепшая кніга месяца ці году. Куды падзеўся рэйтынг лепшых кніг ХХ ст.? І яшчэ да аўтараў: калі ласка, паболей рэцэнзіяў, вялікіх і малых, нават такіх паведамленьняў як «Кнігі, дасланыя ў рэдакцыю». Гэта проста патрэбна.

Юрась Каляда

 

***

Рэцэнзія пра кнігу Бутрамеева — зашмат авансаў і камплімэнтаў. Пачаў чытаць у «Дружбе народаў» гэную «Карону» і кінуў — занадта падлеткавая, як на мой сярэдні ўзрост, хоць і правільная, у так бы мовіць, ідэалягічным сэнсе.

Адзін парань

 

***

Куды падзелася паласа «Навука»? Такі файны быў пачатак!

Пітэр

 

***

Кажуць, што наш Мядзельскі раён зьнікне з карты рэспублікі. Частку забярэ Ціцянкоў пад нацыянальны парк (заапарк?), а рэшту аддадуць у Вялейскі раён.

Нарачанец

 

***

Калі нашы палітыкі ня маюць сказаць нічога, акрамя таго, што яны гаварылі ўжо чатыры гады таму, дык хай бы й не давалі інтэрвію, тым больш «Нашай Ніве». Ніколі нічога канкрэтнага, ніякай канкрэтнай праграмы ня маюць. «Канстытуцыйны лад, рынкавыя рэформы, гарантыі для інвэстараў...» Трэба проста ў першы дзень пасьля прыходу да ўлады ў чатыры разы падняць заробкі дактарам, у тры разы — настаўнікам, у першы ж тыдзень выселіць усіх бамжоў у Хоцімскі раён, для злосных рэцыдывістаў (за любыя злачынствы) увесьці неадменнае пажыцьцёвае зьняволеньне і стварыць нармальную, сапраўды нацыянальную, гвардыю. Вось што хочацца чуць, канкрэтыку, а ня іхныя нюні.

Пятро Краўцоў


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0