7 чэрвеня (чацьвер) з 15:00 да 17:00 на на вашы пытаньні ў рэжыме рэальнага часу будзе адказваць пастар пратэстанцкай царквы "Ян Прадвесьнік" Антось Бокун. Пытаньні задавайце праз акенца на гэтай старонцы.

* * *

Антось Бокун нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску. Скончыў хімічны факультэт БДУ (1995). У сярэдзіне 1990-х узначальваў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў (ЗБС). З 1999 году пастар менскай пратэстанцкай царквы “Ян Прадвесьнік”. Мае два сыны.

3 чэрвеня Антось Бокун быў затрыманы міліцыяй за тое, што ладзіў несанкцыянаванае ўладамі набажэнства ў прыватным доме. У панядзелак 4 чэрвеня быў асуджаны да трох сутак арышту. Выйшаў на волі раніцай у сераду 6 чэрвеня. Таксама ў сераду ўлады дэпартавалі зь Беларусі яшчэ аднаго пратэстанцкага пастара — Яраслава Лукасіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0