Звароты не дайшлі

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь і ягоны старшыня Сямён Шарэцкі, які цяпер у Вільні, не застаўся ў баку ад нядзельных падзеяў. Да «Маршу Свабоды» Прэзідыюм ВС падрыхтаваў і выдаў 16 верасьня зварот да грамадзянаў Беларусі й спэцыяльны зварот да праваахоўных ворганаў. Аднак наклад гэтых дакумэнтаў так і не патрапіў у Менск, а спроба перавезьці паперы празь мяжу скончылася нічым. Пры тым затрымалі перавозчыка.

Г.К.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0