Навіны за суботу і нядзелю

 

Біскуп Блін

Учора стала вядома, што пробашча магілёўскага касьцёла Сьв.Станіслава Ўладыслава Бліна папа Ян Павал ІІ узьвёў у біскупы. Ён стане біскупам Віцебскім, шостым біскупам у Беларусі.

 

Мірон ня сьпіць

22 кастрычніка ў Віцебску на плошчы Перамогі вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг на дроце электраперадачы акурат пасярэдзіне плошчы насупроць помніка воінам-вызвольнікам. Зьняць яго ўлады не наважваліся два дні. Былы палітвязень Уладзімер Плешчанка кажа, што аўтар гэтага ўчынку — Мірон, які, па ягоных словах, зьяўляецца сябрам віцебскай Рады КХП-БНФ.

Зь Віцебску — Юрась Карпаў

 

Наш дом — Ізраіль

На запрашэньне дэпутатаў ізраільскага кнэсэту (гэта іхны Вярхоўны Савет) ад партыі былых савецкіх габрэяў, якая называецца «Наш Дом — Ізраіль» дэлегацыя лукашэнкаўскіх дэпутатаў на чале з Канаплёвым паляцела ўчора ў Ерусалім. БелаПАН піша, што гэтыя 5 дэпутатаў будуць там гуляць цэлы тыдзень, аж да 31 кастрычніка.

 

Мост у Гомелі

У Гомелі ў пятніцу адкрылі новы вялікі мост на дарозе ў Менск і Магілёў. У наступным годзе тут абяцаюць дабудаваць Лядовы палац і Палац творчасьці моладзі, піша БелаПАН.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0