«Маньяка са шпрыцам» злапалі

 

У ноч з 27 на 28 кастрычніка ў дзіцячым лягеры ў Валожынскім раёне міліцыянт, які ахоўваў тэрыторыю, заўважыў мужчыну, які прыкметамі супадаў з расшукваным ужо амаль паўгады маньяком, што калоў дзяцей шпрыцам зь невядомай вадкасьцю. Ахоўнік папрасіў паказаць дакумэнты, але той дзіўны чалавек, падышоўшы, даў міліцыянту ў морду і паспрабаваў зьбегчы. Міліцыянт не разгубіўся і трапна стрэліў наўздагон, падбіўшы зламысьніка ў нагу, а тады дагнаў і затрымаў. У параненага знайшлі і шпрыц. Цяпер вядуць сьледзтва, і таму імя ягонае не раскрываюць.

Нагадаем, што ўсяго было 8 выпадкаў, калі невядомы маньяк прабіраўся на тэрыторыю дзіцячых лягераў на Меншчыне і Случчыне і рабіў немавед што. Дзякуй Богу, ніводная з паколатых дзяўчатаў сур’ёзна не заслабла. Апошні раз такое было ў доме адпачынку «Случ» у пасёлку Кірава ў Слуцкім раёне. Зараз ужо разьбяруцца, што, як і нашто.

Аляксей Шыдлоўскі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0