БІБЛІЯТЭКА


 

Інвэнтар вывезенага ў Расею

Дакумэнты да гісторыі царквы ў Беларусі XVІ—XIX ст. у фондзе «Канцылярыя мітрапаліта грэка-ўніяцкіх цэркваў у Расеі»: Даведнік. Уклад. С.Паўловіч, Т.Мальцава. — Менск-Полацак: Сафія, 1999. —386 с. ISBN 985-6448-05-0

Калі мне трапіла ў рукі гэтая кніга, я падумаў — вось, працяг антыўніяцкай кампаніі. Заблытала назва выдавецтва: ведаю, што менская фірма «Лучи Софии» выдае кнігі супраць уніятаў, а проста «Сафія» — гэта, аказваецца, уніяцкае выдавецтва. Мэты яно ставіць навуковыя: «Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква шчыра зацікаўленая ў грунтоўным і аб’ектыўным дасьледаваньні ўласнае гісторыі» — і сацыяльныя: «Толькі на грунце аб’ектыўных гістарычных дасьледаваньняў будзе магчымым партнэрскі і братэрскі міжканфэсійны дыялёг у Беларусі».

Як ведама, старадаўні ўніяцкі архіў цяпер знаходзіцца далёка ад Беларусі, у Санкт-Пецярбургу. У такіх абставінах весьці навуковыя дасьледаваньні уніі нам вельмі цяжка. Выдадзеная кніга значна палегчыць працу нашых дасьледнікаў, бо ў ёй — інвэнтар дакумэнтаў з таго архіву. Праўда, інвэнтар арыгінальны: не старадаўні і не сучасны навуковы, а канцылярска-архіўны канца ХІХ — пачатку ХХ ст., на расейскай мове. Такім ён і надрукаваны. Заўважым, што ў 1897 і 1907 гадах выйшлі 2 тамы «Описания документов архива западнорусских униатских митрополитов», то бок гэтага самага архіву. Быў падрыхтаваны да друку і 3-ці том, але рэвалюцыя заступіла яму дарогу.

Дык што за «Архіў» выйшаў у 1999 годзе? Ці гэта той інвэнтар, што маецца цяпер у Санкт-Пецярбурскім архіве, ці той, што быў надрукаваны ў 1897—1907 гадах? Адказу няма, бо ўкладальнікі кнігі не палічылі патрэбным адзначыць гэта. А дарма, гэта быў адзін зь іх галоўных абавязкаў. Здаецца, гэта інвэнтар з архіву, бо раней друкаваны быў трохі інакшым. Прыкладам, першы дакумэнт зь цяперашняга выданьня мае тытул «Дарственная запись княгини слуцкой Анны Слуцкому Троицкому монастырю на Локнейский став. 17.09.1489», а ў выданьні 1897 году значыцца ліст «на мельніка Семенца». Або другі прыклад. У выданьні 1907 году чытаем: «Дело по обвинению администратора селисской церкви Адама Назюкевича в причинении беременности прихожанкам. 15.04.1797», а ў цяперашнім выданьні — тое ж, але «Селецкой церкви». Толькі якому варыянту верыць?

І зусім новы сьпіс дакумэнтаў ёсьць у цяперашнім выданьні — інвэнтар тых архіўных справаў, што меркавалі надрукаваць да рэвалюцыі, ды так і не надрукавалі. Яго час прыйшоў сёньня. На жаль, складальнікі «Архіву» не далі арыгінальных назваў некаторых справаў з суцэльнага іх пераліку. А, можа, правільна зрабілі, што не далі, бо тыя, здаецца, украінскія. А каб не здавалася, дык трэба было проста напісаць, што тыя — сапраўды ўкраінскія.

А ўвогуле «Архіў» 1999 году — сапраўдны падарунак для беларускіх навукоўцаў, якія займаюцца рэлігійнымі справамі ХVI—ХІХ ст. Цяпер бяз гэтай кнігі не абыдзецца ніякае дасьледаваньне гісторыі уніі і праваслаўя. Яно будзе падмуркам для наступных пошукаў. За далейшымі фактамі давядзецца, ведама, ехаць у Піцер, бо справа вяртаньня гэтага архіву цёмная і амаль невырашальная (былі слабыя спробы вярнуць ў 1920-х гадах).

Але і ў нашай старонцы ёсьць архіўныя матар’ялы пра унію. Іх, ясна, мала. Складальнікі гэта адзначаюць: «Дасьледнікам хрысьціянства часоў Сярэднявечча і сучаснасьці вядома, што ў гістарычных архівах Менску і Горадні захавалася невялікая частка дакумэнтаў пра ўніяцкую царкву. Астатнія альбо страчаныя, альбо месьцяцца ў замежных архівах». Але ж... Неяк, гартаючы зь нейкай прычыны актавую кнігу земскага суда Наваградзкага ваяводзтва за 1767—1768 гады (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Менску, фонд 1774, інвэнтар 1, справа 3), натрапіў на нечаканую і найкаштоўнейшую крыніцу — стары тагачасны інвэнтар архіву ўніяцкіх мітрапалітаў. Тады ён быў непараўнальна багацейшы, шмат якія дакумэнты паходзілі са старажытных часоў, мноства — з XVІІІ ст. І што за інвэнтар — у некалькі разоў больш падрабязны за цяперашнія. І якія там былі пэрліны, на жаль, зьніклыя назаўсёды, у тым ліку дакумэнты пра невядомых дагэтуль мастакоў. Прыкладам, такі запіс: «Дакумэнты кантракту з маляром Вайнікоўскім на маляваньне ў Наваградзкай катэдры. Штук 2. 1690, чэрвеня 17. Кантрактны ліст з маляром. 1691. Обліг ад маляра на 300 (злоты), выданы ксяндзу мітрапаліту».

Выдаўцы цяперашняга «Архіву» без усялякіх камэнтароў на вокладцы сваёй кнігі зьмясьцілі «А» — стараславянскі «нумар 1». Намёк, што выданьне дакумэнтальнай спадчыны ўніяцкай царквы будзе працягнута? Зьвяртаем увагу на інвэнтар зь менскага архіву — гэта на сёньняшні дзень самы варты для апублікаваньня дакумэнт. Да таго, мноства невядомых і каштоўных дакумэнтальных крыніц расьсеяна сярод самых розных фондаў Менскага архіву. Трэба іх шукаць.

Валеры Пазьнякоў


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

У.Агіевіч. Сымболіка гравюры Скарыны. — Менск: Беларуская навука, 1999. — 320 с.: іл. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-08-0303-7

 

Аўтар, які чамусьці ўпарта настойвае на называньні беларускага першадрукара Скарыной, а не Скарынам, спрабуе высьветліць зьмест і сымбалічнае значаньне ягоных гравюраў, дае сваю вэрсію таемных знакаў і сымбаляў ды іх этымалёгіі. Праца вызначаецца рэзкасьцю ацэнак, вэрсіяў і поглядаў іншых скарыназнаўцаў.

А.Ветах. Кроніка смутку: Раман, аповесьць-містыфікацыя, апавяданьні. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 207 с. — (Першая кніга празаіка). — Наклад 1000 ас. ISBN 985-02-0018-9

Р.Гардзей. Межань: Кніга лірыкі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — 144 с. — Наклад 500 ас. ISBN 985-6318-48-3

А.Канапелька. Летазьлічэньне: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 127 с. — Наклад 1300 ас. ISBN 985-02-0040-3

Я.Купала. Поўны збор твораў: у 9 т. Т. 6: Паэмы, пераклады. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 430 с. (4) арк. іл. — Наклад 5800 ас. ISBN 985-02-0422-2 (т.6)

 

Чарговы выпуск Купалавага збору ўлучае паэмы “На Куцьцю” й “На Дзяды”. Цана 580 тысячаў.

У.Неўдах. Cantantibus organis: Беларуская арганная культура ў кантэксьце эўрапейскіх музычна-гістарычных працэсаў. — Менск: Тэхналёгія, 1999. — 170 с. — Наклад 200 ас. ISBN 985-6234-74-3

 

Адзіная на цяпер праца з гісторыі арганнае музыкі ў Беларусі. Упершыню складзены каталёг арганаў, а таксама зьмешчаная агульная храналягічная табліца й нотныя дадаткі.

І.Пракаповіч. Шляхі наканаванага бязьмежжа: Вершы/ Прадмова К.Камейшы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 111 с. — (Першая кніга паэта). — Наклад 1000 ас. ISBN 985-02-0246-7

П.Саковіч. Мілавіца: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 63 с. — Наклад 1500 ас. — ISBN 985-02-0272-6

Р.Смольскі. На скрыжаваньні: Тэатар у працэсе станаўленьня й разьвіцьця нацыянальнае й гістарычнае сьведамасьці беларусаў/ Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі. Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру імя К.Крапівы. — Менск: Беларуская навука, 1999. — 231 с.: іл. — Наклад 700 ас. ISBN 985-08-0575-1

Э.Сўінджвуд. Сьціслая гісторыя сацыяльнае думкі/ Пад рэдакцыяй У.Маруціка. — Менск: Тэхналёгія, 1999. — 349 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6234-68-5

 

Цьвёрдая вокладка і ўзорная беларуская мова гэтае кнігі (рэдактары Вінцук Вячорка і Алена Трусава), нягледзячы на цану (1 мільён рублёў), робяць яе добрым параднікам для навучэнцаў факультэтаў сацыялёгіі й проста цікаўных у беларускай спэцыяльнай навуковай тэрміналёгіі. Пры канцы зьмяшчаецца малы тлумачальны слоўнік сацыялягічных тэрмінаў.

У.Федасеенка. Мутныя росы: Раман. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 271 с. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-02-0014-6

Кнігі чытаў Віктар Мухін


 

кніжкі і касэты — поштай

ЗАТ «Сотвар»

 

1. Веткаўскі музэй народнай творчасьці — 860 т.

2. Л.Васюковіч, М.Яленскі. Мэтодыка выкладаньня беларускай мовы ў сярэдняй школе — 285 т.

3. А.Вініцкі. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне — 45 т.

4. В.Адамчык. Разьвітальная аповесьць — 240 т.

5. В.Целеш. Гарады Беларусі на старых паштоўках — 1100 т.

6. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы — 44 т.

7. А.Дэні. Гісторыя эканамічнай думкі — 107 т.

8. З.Дудзюк. Палоньнікі жыцьця — 100 т.

9. Беларускі народны соньнік — 65 т.

10. А.Калубовіч. На крыжовай дарозе.Творы з эміграцыі — 260 т.

11. Бялоўскі. Тэхнічныя сродкі навучаньня і мэтодыка іх прымяненьня — 130 т.

12. В.Рагуля. Успаміны — 39 т.

13. У.Касько. Сьвятло далёкай зоркі — 325 т.

14. У.Неўдах. Беларуская арганная культура ў кантэксьце эўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу — 1090 т.

15. Е.Мерачыцкі. Сьветлым ценем Адама Міцкевіча — 39 т.

16. Літаратурная Гарадзеншчына — 50 т.

17. Новы запавет. Псалтыр — 455 т.

18. А.Пушкін. Выбраныя творы — 935 т.

19. І.Саверчанка. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі — 650 т.

20. Т.Процька. Пакутнік за веру і Бацькаўшчыну — 39 т.

21. У.Ліпскі. Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод — 105 т.

22. Шасьцімоўны слоўнік — 195 т.

23. М.Чарняўскі. Правадыр крылатых вершнікаў — 195 т.

24. Янка Запруднік. Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях — 325 т.

25. Янка Купала. Поўны збор твораў. Т. 5: Вершы, пераклады 1930-1942 — 180 т.

26. Я.Найдзюк, І.Касяк. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі

Беларусі — 220 т.

27. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Віленскі пэрыяд — 200 т.

28. С.Станкевіч. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР — 100 т.

29. Я.Станкевіч. Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак — 100 т.

30. Юрка Віцьбіч. Плыве з-пад сьвятое гары Нёман — 100 т.

31. Бордович А., Гируцкий А., Чернышова Л. Сопоставительный курс русского и белорусского языков — 615 т.

32. Франц Кушаль. Спробы стварэньня беларускага войска — 715 т.

33. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 2(9) — 650 т.

34. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 1(8) — 650 т.

35. Беларускі гістарычны агляд. Том 4. Сшытак 1-2 (6-7) — 585 т.

36. Беларускі гістарычны агляд. Том 2. Сшытак 2 — 585 тыс.

37. Беларускі гістарычны агляд. Том 3. Сшытак 1 — 585 тыс.

38. П.Брунэль, К.Пiшуа, А.-М.Русо. Што такое параўнальнае лiтаратуразнаўства? — 65 т.

39. Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. (Зiма-97) — 390 т.

40. Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. (Вясна-98) — 390 т.

41. I.Бабкоў. Герой вайны за празрыстасьць — 91 т.

42. В.Акудовiч. Мяне няма — 91 т.

43. Ю.Барысевiч. Цела i тэкст — 91 т.

44. Кастусь Калiноўскi (“Беларускi кнiгазбор”) — 806 т.

45. Ян Баршчэўскі (“Беларускі кнігазбор”) — 806 т.

46. Часопіс ARCHE, нумары «Постмадэрнізм», «Вялікая айчынная вайна», «Кабеты», «Паталёгіі грамадзтва» — 690 т.

 

КНІГІ І ПАДРУЧНІКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

1. Т.Атрошчанка, Г.Трафімава. Таямніцы ў школьным ранцы — 195 т.

2. Л.Дурэйка, Г.Лосева. Чалавек і сьвет (вуч. дап. для вучняў 1-га кл.) — 260 т.

3. А.Клышка. Пісьмо (для 1-га кл.) — 100 т.

4. А.Клышка. Буквар — 364 т.

5. Матэматыка ў 4-х частках. Ч.1 (вучэбны дапаможнiк для 1 кл.) — 130 т.

6. I.Бурсаў. 3 вязкi па 3 казкi: Казкi для дзяцей — 187 т.

7. М.Чарняўскi. Хто пакрыўдзiў кракадзiла: Вершы, казкi, прымаўлянкi, лiчылкi i г.д. — 397 т.

8. Л.Пранчак. Пра дзядулю, пра бабулю i пра iх унучку Юлю: Вершы, песьнi i казкi — 227 т.

9. Заклятае возера. Беларускiя народныя казкi (з малюнкамi) — 334 т.

10. Мiкола Гусоўскi. Песьня пра зубра. (Пераклад Я.Семяжона) — 370 т.

 

Відэакасэты

“Болта”, “Аліса ў краіне цудаў”, “Прыгажуня ў сонным лесе”, “Меч у камені” (мультфільмы) — усе 1200 т.

 

Аўдыёкасэты

“Ехаў казачнік Бай”, “Цік-так ходзікі”, “Беларускія народныя казкі”, “Стойкі алавянны жаўнерык”, “Каліф-бусел”, “Азбука для маленькiх” — усе 450 т.

 

Кнiгi з касэтамi можна атрымаць, пералiчыўшы грошы звычайным паштовым пераказам на рахунак ЗАТ “Сотвар” №3012000000195 у фiлii 506 ААБ “Беларусбанк”, код 809. 220131, Менск, Шырокая 56.

У графе “Для пісьмовага паведамленьня” напішыце, якую касэту або кніжку Вы замаўляеце.

Для допісаў: 220005, г. Мінск-5, а/с 13.

Менчукi! Зьвяртайцеся па тэл.: 228-45-88, факс: 228-45-87. У Віцебску — крама «Сучасьнік» (вул. Гогаля, 14).

Каталёг можна атрымаць, патэлефанаваўшы цi напiсаўшы.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0