БІБЛІЯТЭКА


 

Дзіцячая Кніга для дарослых

B. Губін, A. Макарэвіч. Дзе яно, мора Герадота? — Менск,1999. — 46 с.: іл.9. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-05-0195-2

Калі ў рукі трапляе новая кніга з пазнакай «Для ... школьнага веку», міжволі прыгадваеш, што ты сам чытаў у такія гады. Цікава паназіраць, як зьмяняюцца дзіцячыя чытацкія зацікаўленьні, як паступова выпадаюць з кантэксту, робяцца дзіўнымі і малазразумелымі кнігі, безь якіх тваё дзяцінства проста немагчыма ўявіць. Цяпер большасьць дзетак ня ведае, хто такі Ленін. І патлумачыць ім такую, здавалася б, простую рэч, не абрынуўшы на нямоцныя дзіцячыя галовы гару бэтонна-арматурных парэшткаў неіснуючае рэальнасьці, цалкам немагчыма. Ну, быў такі... Хто? Наўрад ці зразумеюць цябе народжаныя ўжо пасьля таго, як усе леніны, будзённыя ды іншыя дзяржынскія — на прыкладзе якіх нават з твайго пакаленьня спрабавалі выхаваць генэрацыю чырвоных тэрмінатараў — назаўжды зьніклі з кнігарняў. Зьніклі адразу па развале дзяржавы, створанай калісьці Жалезным Фэліксам і ягонымі ня менш жалезнымі таварышамі. Зьніклі, вызваліўшы, як кажуць тавараведы, «плошчадзь» пад вострасюжэтна-мяккапаперныя выданьні. Зьніклі, так і не трансфармаваўшыся ў вітаўтаў, астроскіх, радзівілаў...

Аднак, любыя нараканьні на малую колькасьць і жахлівую якасьць сёньняшняе беларускае дзіцячае літаратуры будуць нагадваць сварку з цырульнікам зь вядомае габрэйскае показкі. Можа, таму кожнае, збольшага нядрэннае, выданьне для дзяцей спачатку ўважліва вывучаюць дарослыя дзядзькі і цёткі, ажно млеючы ад прадчуваньня, як дзеткам будзе цікава яе чытаць. Вось, напрыклад, кніжка «Дзе яно, мора Герадота?», складзеная В.Губіным ды А.Макарэвічам (не, не тымі Губіным і Макарэвічам, пра якіх мы — аточаныя з усіх бакоў шапікамі, FM-станцыямі, суседзкімі магнітафонамі, канцэртовымі залямі, адкуль цячэ-ліецца на нас расейская папса — адразу падумалі). Аднак, калі б тыя музыкі і надумаліся супрацоўнічаць, плёну сумеснае творчасьці было б далёка да тых вышыняў стылёвае арыгінальнасьці, якіх дасягнулі іх беларускія цёзкі: «Наш абавязак — захаваць дзеля будучых пакаленьняў унікальныя і непаўторныя куткі прыроды, беражліва асвойваць новыя тэрыторыі, не парушаць пры гэтым экалягічнай раўнавагі і эстэтычнай цэннасьці ляндшафтаў, натуральнае аблічча якіх складалася на працягу цэлых геалягічных эпох».

Пачытайце гэта свайму дзіцёнку («малодшага школьнага веку», пажадана) на ноч — ён у вас абавязкова спытаецца: «Тата, а з кім ты цяпер размаўляў?» — у лепшым выпадку. А можа і ўвогуле не заснуць, наслухаўшыся пра «гідратэхнічнае будаўніцтва», «пэрыфэрыі цыклону», «экалягічны маніторынг», «біялякацыйныя палі» ды іншыя «сыстэмы актыўных разломаў», што адзін на адным сядзяць у кожным артыкуле (а кніга складаецца з паасобных тэматычных артыкулаў).

Вядома, нельга абмяжоўваць дзіцячую літаратуру ідыёцкім сюсюканьнем, аднак такія кнігі — складзеныя з грувасткіх інфармацыйна-тэрміналягічных блёкаў, перагружаныя датамі і лічбамі — проста зьнішчаюць у дзяцей жаданьне чытаць. Было б ня так прыкра, калі б кніга нічога не ўяўляла зь сябе ў інфарматыўным пляне — але ж там столькі проста-ткі ўнікальных прыродазнаўчых, гістарычных, нават літаратурных зьвестак, якія трэ было толькі патрэбным чынам апрацаваць, пераарыентаваць іх на дзіцячае ўспрыманьне.

Напрыклад, адкуль яшчэ мы даведаліся б, што сорак мільёнаў гадоў таму на Лагойшчыну зваліўся мэтэарыт? (Такім чынам, Армагедон, пра неабходнасьць якога праз усю мінулую зіму казаў мясцовы кінапракат, ужо, уласна, адбыўся). Або што на тэрыторыі сёньняшняга менскага парку імя Горкага знаходзілася ў мінулым стагодзьдзі самая глыбокая ў Расейскай імпэрыі артэзіянская сьвідравіна?..

Карацей кажучы, дарослыя дзядзькі і цёткі, калі хочаце, каб дзеткі вашыя ведалі больш, чым вы ў іхным веку, бяжыце як найхутчэй у бліжэйшую кнігарню, купляйце там кніжку В.Губіна ды А.Макарэвіча «Дзе яно, мора Герадота?» і чытайце яе. А пасьля дзеткам пераказвайце.

Андрэй Скурко


 

беларускі гіт-парад

Беларуская бардаўская музыка

1. Данчык Калядныя песьні БМА

2. Андрэй Мельнікаў Гэта МЫ! ЗБС

3. Сяржук Сокалаў-Воюш Песьні касінераў Ковчег

4. Ален Балахоўскія песьні     БМА

5. Вольга Цярэшчанка Выбраныя песьні    Літ.-Маст.суполка

6. Віктар Шалкевіч Правінцыя БМА

7. Зьміцер Бартосік Да пабачэньня... Літ.-Маст.суполка

8. Сяржук Мінскевіч Жахі       Літ.-Маст.суполка

9. Уладзімер Клімовіч Дзеці вятроў    Тон-рэкардз

10. Яўген Савельеў Любоў      БМА

Радыёварыянт беларускага гіт-параду можна пачуць кожны апошні чацьвер месяца з 10.00 і кожную нядзелю з 13.30 на хвалях «Радыё-2» (Fm 70.4 Am 1197 kHz)

Штомесяц да 20-га дасылайце свае варыянты гіт-параду на адрас: 220085, Менск, а/с 5, і Вы возьмеце ўдзел у конкурсе, пераможцы якога атрымаюць прызы.

Набыць беларускую аўдыё-, відэа- і кніжную прадукцыю можна:

у Менску ў кіёску «Карона» (каля крамы «Музыка»); на Варвашэні 8 на сядзібе БНФ, у Маладэчне ў кіёску ТБМ (на чыгуначным вакзале); т. 53 769 Алесь; у Гомелі ў краме Audio-box (Першамайская 23), унівэрмагу «Гомель»; у Віцебску ў кіёсках фірмы «Саюз»; у Сьветлагорску ў кіёску 93 (р-н рэстарану «Пралеска»); тэл. (02342) 27 815 Сяржук; у Воршы ў краме «Пілот» (Леніна 16, тэл. 44 893); у Магілёве тэл. (0222) 25 57 85, у Горадні штопанядзелак і сераду па адрасе: К.Маркса 11, т.(0152) 72 11 83; у Слоніме ў краме «Румб» (Чырвонаармейская, 18, інтэрнат МПМК-164), па тэл.: 31-493, Алесь; у Баранавічах тэл. (0163) 41 24 30, 41 10 46 (Алесь, Валадзей); у Мар’інай Горцы (213) 45 962; у Берасьці па тэл.(0162) 20 20 87, 26 48 31, 22 78 11; у Беластоку (Польшча) (85) 661 64 00 (Вячаслаў) — і праз сыстэму «Касэты-поштай» (а/с 5, Менск, 220085, тэл. (017) 249 08 88 Віталь, E-mail: [email protected]).


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Я.Брыль. Запаветнае. Выбраныя творы. — Менск: Беллітфонд, 1999. — 442 с. — Наклад 4000 ас. ISВN 985-6576-04-0

 

Прэзэнтацыйная кніжка «Беларускага кнігазбору». Прызначаная для калекцыянтаў, для тых, хто ня мае Брылёўскага шматтомніка, і хто праз школьную «не-навуку» не чытаў дзядзьку Янку. Я кніжку купіў.

П.Крэнь. Бывай, Яршоўка: Успаміны, вершы/Прадмова Васіля Быкава. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 1999. — 224 с. — Наклад 500 ас. ISВN 985-6318-59-9

 

Адна з тых кніжак, што прадстаўляюць беларускую сытуацыю ХХ ст. Успаміны і факты, складзеныя ў адно цэлае. Беларус, царскі, затым белы афіцэр, вярнуўся па грамадзянскай вайне на радзіму, у Заходнюю Беларусь, браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці, грамадовец, пад акупацыяй — культурніцкі «калябарант», па вайне сядзеў, памёр ад ГУЛАГаўскіх хваробаў.

Мікола Вінграноўскі. Украінскі прэлюд: Вершы. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 1999. — 142 с. — Наклад 800 ас. ISBN 985-6318-44-0

 

Клясыка ўкраінскай шасьцідзясятніцкай паэзіі.

У.Высоцкі. Я не падману: Вершы. Пераклад Міхася Булавацкага. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 1999. — 128 с. — Наклад 1000 ас. ISNB 985-6318-60-2

 

“Зборнік зьмяшчае арыгіналы і пераклады 28 твораў Уладзімера Высоцкага. “…Памарудзьце, коні шпаркія, агністыя!/ Хай бізун будзе марна трымцець!/ Але ж вось трапілі мне коні наравістыя — / І дажыць не пасьпеў, і дапець не пасьпець”. Як каму, а мне цікава чытаць такога кшталту практыкаваньні. Прынамсі, удасканальваеш уласную мову.

В.Гардзей. Межань: Вершы. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 1999. — 72 с. Наклад 500 ас. ISВN 985-6318-48-3

 

У зборніку моцна адчуваецца «сум імпрэсій неўтаймоўных, горыч сімвалаў сьляпых». На аматара.

В.Кунцэвіч. Горкая спакуса: Вершы. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 1999. — 176 с. — Наклад 500 ас. ISВN 985-6318-51-3

 

“Хай бы добрыя намеры/ Бог паклаў табе за дзьверы…/ Каб пазналася з самотай/ Што бадзялася за плотам”. Зборнік дае бязьмежныя магчымасьці для крытыкаў-пачаткоўцаў. Таксама можа быць добрым матар’ялам для нязлосных мастакоў-карыкатурыстаў.

Г.Сутула. Сьлед на вечным гасьцінцы: Імпрэсіі, вершы. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 1999. — 78 с. — Наклад 500 ас. ISВN 985-6318-50-5

 

“Я хлебу і полю/ Шчырае дзякуй/ Скажу, пакланюся нізка/ Квітней Беларусь, Жыві Беларусь!/ Долі і шчасьця калыска”. Ну, што адказаць? – Жыве! Ня ведаю, як для аматараў паэзіі, але для “аматараў роднага слова” зборнік вельмі прыдатны.

Квят.


 

кніжкі — поштай

ЗАТ «Сотвар»

 

1. Веткаўскі музэй народнай творчасьці — 860 т.

2. Л.Васюковіч, М.Яленскі. Мэтодыка выкладаньня беларускай мовы ў сярэдняй школе — 285 т.

3. А.Вініцкі. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне

45 т.

4. В.Адамчык. Разьвітальная аповесьць — 240 т.

5. В.Целеш. Гарады Беларусі на старых паштоўках — 1100 т.

6. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы — 44 т.

7. А.Дэні. Гісторыя эканамічнай думкі — 107 т.

8. З.Дудзюк. Палоньнікі жыцьця — 100 т.

9. Беларускі народны соньнік — 65 т.

10. Г.Бялоўскі. Тэхнічныя сродкі навучаньня і мэтодыка іх прымяненьня — 130 т.

11. В.Рагуля. Успаміны — 39 т.

12. У.Касько. Сьвятло далёкай зоркі — 325 т.

13. У.Неўдах. Беларуская арганная культура ў кантэксьце эўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу — 1090 т.

14. Е.Мерачыцкі. Сьветлым ценем Адама Міцкевіча — 39 т.

15. Літаратурная Гарадзеншчына — 50 т.

16. Новы Запавет. Псалтыр — 455 т.

17. А.Пушкін. Выбраныя творы — 935 т.

18. І.Саверчанка. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі — 650 т.

19. Т.Процька. Пакутнік за веру і Бацькаўшчыну — 39 т.

20. У.Ліпскі. Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод — 105 т.

21. Шасьцімоўны слоўнік — 195 т.

22. М.Чарняўскі. Правадыр крылатых вершнікаў — 195 т.

23. Янка Запруднік. Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях — 325 т.

24. Янка Купала. Поўны збор твораў. Т. 5: Вершы, пераклады 1930-1942 — 180 т.

25. Я.Найдзюк, І.Касяк. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі — 220 т.

26. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Віленскі пэрыяд — 200 т.

27. С.Станкевіч. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР — 100 т.

28. Я.Станкевіч. Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак — 100 т.

29. Бордович А., Гируцкий А., Чернышова Л. Сопоставительный курс русского и белорусского языков — 615 т.

30. Франц Кушаль. Спробы стварэньня беларускага войска — 715 т.

31. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 2(9) — 650 т.

32. Беларускі гістарычны агляд. Том 5. Сшытак 1(8) — 650 т.

33. Беларускі гістарычны агляд. Том 4. Сшытак 1-2 (6-7) — 585 т.

34. Беларускі гістарычны агляд. Том 2. Сшытак 2 — 585 тыс.

35. Беларускі гістарычны агляд. Том 3. Сшытак 1 — 585 тыс.

36. П.Брунэль, К.Пiшуа, А.-М.Русо. Што такое параўнальнае

лiтаратуразнаўства? — 65 т.

37. Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. (Вясна-98) — 390 т.

38. I.Бабкоў. Герой вайны за празрыстасьць — 91 т.

39. В.Акудовiч. Мяне няма — 91 т.

40. Ю.Барысевiч. Цела i тэкст — 91 т.

41. Кастусь Калiноўскi (“Беларускi кнiгазбор”) — 806 т.

42. Ян Баршчэўскі (“Беларускі кнігазбор”) — 806 т.

43. Часопіс ARCHE, нумары «Постмадэрнізм», «Вялікая айчынная вайна», «Кабеты», «Паталёгіі грамадзтва» — 690 т.

44. Л.Геніюш. Вершы — 455 т.

45. Ж.-Б.Дзюрасэль. Эўропа з 1815 году да нашых дзён — 260 т.

46. А.Каўка. Будам жыць! — 260 т.

47. Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (Кaталёг) — 325 т.

48. Мэры Сьцюарт. Людвіг і зорны конь: Казкі для дзяцей. (Пер. з ангельскай) — 130 т.

49. А.Лукашук. Філістовіч: Вяртаньне нацыяналіста — 130 т.

50. С.Дубавец. Русская книга — 195 т.

51. Л.Юрэвіч. Камэнтары — 390 т.

52. В.Супрун. Жыць для Беларусі — 390 т.

53. Б.М.Фэйган. Уводзіны ў археалёгію — 65 т.

54. Дэмакратычная апазыцыя Беларусі — 572 т.


 

«Наша Ніва» ў сваёй сэрыі «Бібліятэка «Вострая Брама» выдала ў Вільні адзінаццатую кнігу Адама Глёбуса — зборнік афарызмаў, камэнтароў да цытатаў, грэгерыяў і максымаў «Кантамінацыі».

Пра набыцьцё можна даведацца праз тэлефон у Менску 227-78-92

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0