Паштовая скрынка

 

Максу К. зь Менску. Такія творы, як Вашы, не ўдаюцца не таму, што ў Вас ёсьць праблемы з тэхнікай пісьма. І якой парады Вы ад нас чакаеце? Проста мабыць няма адпаведнай беларускай рэчаіснасьці. Больш: стварэньне беларускай літаратуры сёньня — гэта найперш стварэньне беларускай рэчаіснасьці. Калі будзе рэальнасьць — палітыка, мастацкае жыцьцё, урбанізм — будуць і творы.

Ірыне Дз. з Жлобіна. А Вы не глядзіце расейскае ТВ. Лепш год сядзець на хлебе й чаі і сабраць грошай на спадарожнікавую антэну, чым іх глядзець.

Алене Я. Кожны пераклад мусіць быць нечым матываваны. Пэўныя творы матывуюць сябе самі — арыгінальнымі думкамі або сюжэтам, ці, скажам, тым, што пастаўленыя да юбілею аўтара. А каб матываваць публікацыю Вашага перакладу Гесэ, спатрэбіўся б «суправаджальны» твор, які б уводзіў Гесавы думкі ў кантэкст нашага часу, нашай сытуацыі, нашай газэты.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0