Антытаталітарны рок

 

17 сьнежня ў залі «Сукно», што ў Менску на Матусевіча, ладзiўся вынiковы тур фэстывалю маладых рок-камандаў «Першая Пляцоўка».

Большасьць выканаўцаў можна было назваць прадстаўнiкамi музычнага «экстрэмiзму». Нам цяжка камэнтаваць выбар журы, сярод якога былi судырэктар выдавецтва «Ковчег» Ю.Цы.Бiн, лiдэр беластоцка-менскага гурту «Брага» Юрка Асеньнiк, удзельнiк «Брагi», «Новага Неба» i «Ulisu» Слава Корань, «народна-альбомна-энэрэмавец» Лявон Вольскi i iншыя. На першым месцы апынуўся гомельскi поп-корн-гурт «ТТ-34», на апошнiм — паўпостпанкавы менскi «Голая Манашка». Але менавiта «ТТ-34» i «Голая Манашка» найбольш характэрныя для найноўшай хвалі, чый лёзунг можна вызначыць словамi гарадзенскага «Deviation»-у: «Х...й вам, або таталiтарызм ня пройдзе». Насамрэч, можа, на сёньня галоўнае — ня музыка, а энэргетыка. Як для мяне, дык ня важна, цi разаўюцца тыя маладыя ў монстраў року. Галоўнае, каб людзi былi добрыя.

С.К.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0