1979 год. Першыя Каляды

 

Ідуць-пяюць. Рэдкія мінакі азіраюцца спалохана. Весялосьць песень гасьне, адлятаючы ў проймы паміж шэрымі партыйнымі будынкамі. Але яшчэ жывы быў Караткевіч у сваім доме на Карла Маркса. Майстроўня сьпявала яму ў двары. З вокнаў кідалі капеечкі адважныя людзі. Памятаю пачуцьцё выкліку — робім нешта недазволенае, але пры гэтым бяскрыўднае.

Мы ўжо выйшлі з Караткевічавага двара, калі нас дагнаў хлопец і працягнуў падарунак са словамі «Гэта ад сям’і Адамчыкаў». Ня памятаю, ці называўся ён ужо Адамам Глёбусам.

За праспэктам наляцелі міліцэйскія машыны. Спрабавалі выхапіць з натоўпу каго-небудзь аднаго, але ўсе трымаліся разам. «Забірайце ўсіх!» І міліцыя адстала. А моладзь паехала ў майстэрню знаёмага мастака, каб там расправіцца з накалядаванымі пачастункамі. У сваім коле панаваў свой сьвет, зусім не такі, як на халодных і пустых вуліцах.

...Як ні круці, з гэтага сапраўды пачалося ўсё, што было пасьля — адраджэнскі рух, незалежнасьць, цяперашняя апазыцыя...


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0