Саюз з Расеяй, выгадны прастытуткам

Агенцыя «Інтэрфакс» апублікавала лічбы: каля 5 тысячаў беларускіх дзяўчат пасьпяхова гандлююць сабою ў Маскве і займаюць сёньня 7% тамтэйшага рынку сэкс-паслугаў. Цэняцца, значыць, нашы. А ўсяго ў Маскве гэтай справай занятыя 70 тысяч чалавек. Гэта як усе насельнікі Жлобіна або амаль цалкам Слонім. І гэта толькі тыя, каго затрымлівала міліцыя. Паміж іх, дарэчы, шмат непаўналетніх. Беларускія грамадзянкі на трэцім месцы пасьля самых расеек (56%) і ўкраінак (16%), а ўжо за нашымі ідуць малдаванкі (4%). Варта зьвярнуць увагу на тое, што гэта толькі Масква, і можна ўявіць, колькі нашых па ўсёй Расеі. Для іх і ствараецца беларуска-расейскі саюз. Будуць кліенткамі для нашых жа хлопцаў, якіх будуць вазіць на Каўказ і ў Сібір.

А.К.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0