Сустрэча з камбатантамі

 

У Горадні адбылося спатканьне з вэтэранамі Саюзу Беларускай Моладзі, Саюзу Беларускіх Патрыётаў, Наваградзкага швадрону, Саюзу Змаганьня за Незалежнасьць, Беларускай Краёвай Абароны. Спатканьне арганізавала Гарадзенская філія БСДГ з удзелам моладзевай спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край» пры падтрымцы Гарадзенскага аддзяленьня Фонду Сапегі.

Першыя спробы сабраць сяброў СБМ рабіліся яшчэ ў 1993 годзе. Сёлетняя сустрэча адрозьнівалася большай колькасьцю запрошаных. Сустрэча распачалася гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ў выкананьні хору «Бацькаўшчына», пад час якога быў унесены сьцяг БНР.

Першым выступіў Зьміцер Кісель, бацька якога Ўладзімер Кісель не дажыў да гэтае сустрэчы некалькі месяцаў.

Асобу Ўладзімера Кісяля ведаюць у Беларусі шмат людзей. Удзельнік Саюзу Змаганьня за Незалежнасьць Беларусі прайшоў савецкія канцлягеры ў Джэзказгане, Кенгіры, турму ў Горадні. Слова бралі таксама Аўген Калубовіч, Мікола Канаш, сябар Ларысы Геніюш. Ён прачытаў нават невядомы верш паэткі.

Моладзі ў залі Гарадзенскага БНФ было шмат. Яна слухала аптымістычныя словы сваіх «бацькоў і дзядоў». Таксама можна было пабачыць спэцыяльна прыгатаваную да гэтае сустрэчы слонімцам Сяргеем Яршом газэту «Голас камбатанта». Такія сустрэчы могуць стаць традыцыйнымі.

Андрэй Мялешка


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0