НОВЫЯ КНІГІ, ДАСЛАНЫЯ Ў РЭДАКЦЫЮ

 

П.Краўчанка. Абраньнікі вечнасьці. — Менск: Беларусь, 1999. — 142 с.: іл. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-01-0304-3

Пятро Краўчанка — колішні сакратар гаркаму кампартыі, пасьля першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі, апазыцыянэр, а пазьней пасол у Японіі — распавядае чытачам пра тое, як спрыяў адкрыцьцю мэмарыяльнае дошкі Скарыну ў Падуанскім унівэрсытэце, а таксама ўшанаваньню памяці Міхала Клеафаса Агінскага ў Флярэнцыі, дзе той пражыў апошнія свае гады й быў пахаваны. Пра Скарыну Краўчанка піша па-беларуску, а пра Агінскага — па-расейску. Кніга выдадзеная на добрай паперы й мае ілюстрацыі. Цана ў выдавецтве 800 тысячаў.

В.Выхота. Нямецка-беларускія моўныя паралелі. — Менск: Энцыкляпэдыкст, 1999. — 208 с. — Наклад 250 ас. ISBN 985-6599-01-6

Аўтар робіць спробу комплекснага параўнаньня беларускай і нямецкай лексыкі, фразэалягізмаў, дае мэтадычныя парады для выкладаньня нямецкай мовы ў беларускамоўных школах. Божа, а колькі ж у нас гэтых германізмаў! Здаецца, што ні слова...

Беларуская нацыянальная ідэя: Праграмы й тэзы міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі. Рэдактар С.Домаш. Рэдакцыйная калегія: А.Астроўскі ды інш. — Горадня, 1999. — 56 с.

Рэдагаваў кнігу былы кіраўнік Гарадзеншчыны.

Становление гражданского общества в Беларуси в контексте устойчивого развития: Материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 24 — 26 мая 1999 г.). Пад рэдакцыяй М.Паўлава, Т. Лясковай. — Менск: Тэсэй, 1999. — 128+120 с. — Наклад 300 с. ISBN 985-6454-57-3

Кніга падае матар’ялы па-расейску і ў перакладзе на ангельскую мову. Па-беларуску зьмешчаны толькі тэкст Паўла Лойкі, Валянціна Мазца й Лявона Баршчэўскага «Спробы стварэньня прававай дзяржавы й грамадзянскай супольнасьці».

Ю.Захарина. Западноевропейское искусство эпохи Возрождения: Учебно-методическое пособие для средних учебных заведений. — Менск: БДПУ імя М.Танка, 1999. — 210 с. — Наклад 100 ас.

Кнігі чытаў Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0