Трэба экстрэмісцкая старонка

Усё больш ёсьць экстрэмісцкіх нацыяналістычных араганізацыяў. У грамадзтве сапраўды пануе мода на экстрэмізм, бо сярод моладзі ўжо папулярныя ня панкі ці гранджы, а тыя ж «краёўцы», «легіянэры», скіны і, на жаль, РНЕ. І я лічу, што вы, як сродак масавае інфармацыі, павінны асьвятляць і гэты бок грамадзкага жыцьця. Таму прапаную ўвесьці ў газэце экстрэмісцкую старонку.

Я магу з упэўненасьцю сьцьвярджаць, што са зьяўленьнем беларускіх нацыяналістычных арганізацыяў узьнікла і магчымасьць даць належны адпор усялякім там РНЕшнікам. Вось, напрыклад, у Берасьці краёўцы запалохалі мясцовых баркашоўцаў, дык некаторыя зь іх і дарогу забылі на свае сходкі. А калі трэба будзе, дык і па санях можна ім зьезьдзіць пару разкоў. А то, бач, у такім маленькім мястэчку, як Кобрынь, паразьвялося гэтае набрыдзі блізу сотні мордаў. А Радзіму нашу яны называюць Белорусской провинцией. І толькі радыкалы даюць ім належны адказ.

Бугай, Берасьце


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0