Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Аняменьне: З кронікі зьнішчэньня беларускае мовы. — Вільня: Gudas, 2000. — 320 с. — Наклад 500 ас. ISBN 998-6951-82-7

Аўтары паспрабавалі сабраць матар’ялы аб мэтанакіраванай палітыцы беларускіх уладаў на дыскрымінацыю беларускамоўных і выцісканьне мовы карэннага жыхарства краіны з ужытку й паўсядзённага жыцьця. Асаблівую цікавасьць уяўляюць матар’ялы аб змаганьні за захаваньне Беларускага гуманітарнага ліцэю, які неаднаразова спрабавалі зачыніць улады.

Агляд-кроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 г. Менск: Цэнтар абароны правоў чалавека «Вясна», 2000. 132 с. Наклад 299 ас.

Вынік працы цэнтру абароны правоў чалавека «Вясна» — фіксацыя злачынстваў рэжыму й дапамога пацярпелым — паўстае на бачынах «Агляду-кронікі…»: зьмест кнігі складаюць матар’ялы зь бюлетэню «Права на волю» й найноўшыя зьвесткі. Кніжыца выдадзена ў беларускай, ангельскай і расейскай мовах.

А.Болатаў, Г.Рыдзеўскі. Ахвяруючы сябе Бацькаўшчыне: Аркадзь Смоліч. — Менск: Тэхналёгія, 1999. — 61 с, (9) арк.іл.; партрэт. — (Нашыя славутыя землякі). — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6234-55-7

Кніга пра славутага беларускага грамадзкага дзеяча, аўтара першага падручніка геаграфіі Беларусі Аркадзя Смоліча. У кнізе шмат фотаздымкаў высокай якасьці.

Беларускім героям — народную памяць. — Менск: спартова-патрыятычная арганізацыя «Край», 2000. — 16 с. — Наклад 299 ас.

Кніжыца прысьвечаная Слуцкаму збройнаму чыну 1920 г. і сьвяткаваньню «краёўцамі» Дня герояў у Вызьне 27 лістапада 1999 г.

С.Ёрш. Беларуская партызанка. — Менск: спартова-патрыятычная арганізацыя «Край», 1999. — 35 с. — Наклад 299 ас.

Аўтар падае жыцьцяпісы беларускіх партызан у міжваеннай Польшчы, часу другой нямецкай акупацыі й 1944—48 г. Кніжыца ілюстраваная фотаздымкамі.

Абэцэда беларускага нацыяналізму. — Кніга ня мае выходных зьвестак. — 32 с.

Кніга прасякнутая ідэяй «беларускага чалавека» й распавядае пра ідэалёгію й асноўныя ўставы беларускага нацыяналізму. Тры апошнія кніжыцы можна замовіць па адрасе 220037, Менск, а/с 49.

А.Яскевіч. Абраньне Вечнасьці: Унівэрсалізм традыцыяў і гістарызм сучаснасьці / Навуковы рэдактар і аўтар пасьляслоўя І.Квін. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 319 с. — Наклад 1700 ас. ISBN 985-02-0490-7

Кніга Алены Яскевіч прысьвечаная «залатому веку» беларускае філялёгіі ХV—XVII ст., аналізуюцца асноўныя тэндэнцыі ў працы тагачасных творцаў. Аўтарка захапляецца бізантыйскай і праваслаўнай традыцыямі.

С.Атенков, М.Григорьева. В котле НКВД: Дакумэнтальна-мастацкая аповесьць: Для старэйшага школьнага веку / Мастак В.Масьцяроў. — Менск: Юнацтва, 1999. — 223 с.: іл. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-05-0279-7

Дакумэнтальна-мастацкая аповесьць пра ролю НКВД у даваенным будзённым жыцьці. Шкада толькі, што не па-беларуску.

А.Делендик. Султан Брунея: Камэдыі: Для старэйшага школьнага веку / Мастак В.Максімаў. — Менск: Юнацтва, 1999. — 206 с.: іл. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-05-6376-9

Е.Попова. Прощание с Родиной: П’есы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 422 с. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-02-0240-8

М.Стригалев. Vigilia tertia (Третяя стража): Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 357 с.: іл. — Наклад 1300 ас. ISBN 985-02-0100-2

П.Чигринов. Очерки истории Беларуси: Навучальны дапаможнік для ВНУ. — Менск: Вышэйшая школа, 2000. — 461 ас. — Наклад 6000 ас. ISBN 985-06-0546-4

Крытычнае асэнсаваньне мінуўшчыны цяпер праходзіць пад сьцягам змаганьня зь беларускім нацыяналізмам. Нацыянальная канцэпцыя гісторыі паціху аздабляецца маскоўскімі догмамі. Яшчэ адзін крок прамаскоўскае гістарыяграфіі — гэта скарочаны варыянт сумна вядомага дапаможніка для навучальных установаў «Гісторыя Беларусі» Г.Марцуля й Я.Новіка, выдадзенага ў 1998 г. як контравэрсія «Нарысаў гісторыі Беларусі» часоў «беларусізацыі».

Чытаў кнігі Віктар Мухін


Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру