Славамір АДАМОВІЧ
МАРШУ СВАБОДЫ–2000
Марш, марш-2000,
рукі ў замок,
воляю трызьнячы,
мераем крок.
Юныя, моцныя
цягліцы плеч.
Мы паўнамоцныя,
іншыя — прэч!
Воды расталыя,
вецер з Дняпра.
За Край паўсталыя
крыкнем: «Ура!»
Мокра на дворышчах,
сьветла ў душы,
ворагаў зборышчы
сьмела крышы!
Гэй жа, зьвязовы,
хутчэй засьпявай
нашу маршовую
за Родны Край!