Паштовая скрынка

 

Яўгену С. зь Пінску. Ваш ліст пра Новы год трапіў да нас у лютым. Чытачам гэта было б ужо не цікава. А апошні Ваш ліст мы скарыстаем напярэдадні наступнага Эўрапейскага спатканьня хрысьціянскай моладзі «Тэзэ». Не забудзьцеся толькі наперад нас паінфармаваць, калі і дзе яно адбудзецца і як туды дабірацца.

Андрыку П. зь Віцебску. Тэлефоны Віцебскага бюро праваабарончага цэнтру «Вясна-96» 36-18-33, 24-18-57 (Міхась Паўлаў), 37-62-37 (Кастусь Смолікаў), Віцебскага прадстаўніцтва Беларускага Гельсынскага Камітэту 2-96-96 і 2-11-39 (Юры Лаўрэнаў).

Юрасю С. зь Віцебску. Навіны цікавыя, але даўнія. Вы ў сярэдзіне сакавіка пішаце нам пра Юрася З., якога злавілі за маляваньнем патрыятычных графіці. Дык ён мабыць ужо пасьпеў адседзець сваю кару за гэты месяц і нешта новае зрабіць. Старайцеся паведамляць нам пра падзеі як мага хутчэй — найлепш электроннаю поштаю. Але таксама пішыце як мага больш канкрэтна. Замест «пары надпісаў патрыятычнага зьместу на агароджы алейнага заводу» лепш было б даць знаць, які дакладна надпіс зрабіў хлопец — усім цікава.

Кастусю Т. зь Менску. Дзякуй за парады, мы гэта маем на ўвазе. Калі нас будзе чытаць болей народу, тады зможам павялічыць наклад і колькасьць газэтных палосаў, а там і болей друкаваць літаратуры ды іншых цікавых рэчаў.

Міхасю Б. з Магілёва. Артыкул пра Расею для нас завялікі. Скараціце яго, калі ласка.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0