Вэртыкаль і рок
У чарговы раз канцэрт беларускіх рок-гуртоў у Магілёве не адбыўся. Ізноў прычыны палітычныя. Канцэрт быў заплянаваны на 24 сакавіка. Запрасілі «Новае Неба», «Плято» і «Зьніч». Рэкляма была добрая, і да ДК швейнікаў, дзе меркаваўся быць канцэрт, прыйшло каля паўтысячы маладых людзей. Але іх чакала расчараваньне. Рэч у тым, што да распаўсюджваньня квіткоў і запрашэньняў далучыліся тутэйшыя маладафронтаўцы, якія на зваротным баку квіткоў пісалі «Жыве Беларуская Народная Рэспубліка!». У выніку з органаў патэлефанавалі дырэктару ДК, і той забараніў канцэрт.
Гэта ўжо трэці выпадак, калі выступленьне Касі Камоцкай у горадзе на Дняпры забараняюць. А калі адзін яе канцэрт усё ж прайшоў, дырэктар кінатэатру, дзе гэта адбывалася, страціў працу. Ня любіць вэртыкаль беларускага року!
Сымон Глазштэйн,
Магілёў





