Напаўзабаронены Багушэвіч

У кінатэатры “Зьмена” аншлягу, што здарыўся 21 сакавіка, на вечарыне, прысьвечанай угодкам Францішка Багушэвіча, ніхто не чакаў. Тых, каму не дасталася вольных месцаў, хапіла б яшчэ не на адну такую залю. Каб не расчараваць наведнікаў, вырашылі паўтарыць імпрэзу празь дзень, у зьмененым выглядзе.

Вечарыну ладзіла ТБМ. Паказалі фільм Міхала Жданоўскага “За Кушлянамі — сьнег”, выступіў дырэктар музэю-сядзібы ў Кушлянах Алесь Жамойцін. Сьпявалі фальклёр-тэатар “Госьціца”, якім кіруе Ларыса Сімаковіч, саліст ансамблю “Сьвята” С.Статкевіч. Сьпеўны гурт на чале з знаным фалькларыстам і музыкам Алесем Ласём выканаў вясельную песьню, запісаную на радзіме паэта.

Скульптар Леў Гумілеўскі прывёз на вечарыну макет помніка Багушэвічу, які мае быць усталяваны ў Смургонях. Аналягічную вечарыну ў Акадэміі Навук правесьці забаранілі.

Ірына Марачкіна


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0