Паштовая скрынка

 

Яраславу К. з Магілёва. Пра падзеі 25-26 сакавіка Вы пішаце 7 красавіка, хоць у нас пасьля тых падзеяў выйшла ўжо два нумары. Неактуальна. Цяпер самы час пісаць пра зьмест тае канфэрэнцыі — што там было сказана новага і цікавага.

Сямёну Ш. зь Вільні. Наўрад ці ёсьць сэнс так моцна хаваць тайну сьледзтва ў крымінальнай справе па факту захопу ўлады ў Беларусі. Прынамсі, хоць нешта мусіць сьведчыць пра «падзьвіжкі» на гэтым шляху, інакш людзі страцяць веру. А сп. Пракаповіч сёньня толькі паўтарае тое, што сказаў летась у лістападзе.

Ананіму з Паставаў. «Першая беларуская газэта з рысункамі» — стаяла пад загалоўкам «Нашай Нівы» і за Ўласавым-рэдактарам, і за Янкам Купалам, стаіць і ў нашым адноўленым варыянце. «Наша Ніва» ніколі не была нелегальнай альбо рэвалюцыйнай газэтай. Яна ніколі не заклікала што-небудзь разбураць, наадварот, толькі — будаваць.

Мірону В. зь Менску. Маршы і гімны мы друкавалі, калі мелі болей старонак. Цяпер, на жаль, гэта для нас раскоша.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0