Усебеларускі Зьезд — у чэрвені
16 красавіка ў Менску адбылося пасяджэньне аргкамітэту Ўсебеларускага Зьезду 2000 году. У ім бралі ўдзел 45 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама грамадзкіх арганізацыяў, прафэсійных саюзаў і палітычных партыяў. Абмяркоўвалася правядзеньне Зьезду і вылучэньне дэлегатаў. У дыскусіі выступілі 20 чалавек. Пасьля разгляду розных варыянтаў аргкамітэт вырашыў правесьці Зьезд у дзьве сэсіі. Першая адбудзецца ў другой палове чэрвеня, а другая заплянаваная на восень.
Сакратарыят Усебеларускага Зьезду
Кантактны тэл.: (017) 223-65-29
0
0
0
0
0
0