Паштовая скрынка

 

Алесю А. з Полацку. «Усе прыхільна выказваліся аб «Гедыміну», нягледзячы на тое, што спэктакаль меў дзьве дзеі па паўтары гадзіны і гучаў па-беларуску», — пішаце Вы. Гэта абарыгенскае самааплёўваньне. Называючы некага беспадстаўна «клясыкам постсавецкай Беларусі», мы завольна і закатэгарычна раздавалі б тытулы. «Татальная беларуская шаблённасьць, двурушнасьць і забросьненасьць» — зноў беспадстаўная катэгарычнасьць. А ў чым заключалася «лавінападобная рэакцыя» на кнігу? Тутака якраз мог бы быць цікавы сацыяльны зрэз.

Юр’ю Ч. зь Менску. Рэцэнзія — гэта запыты крытыка да твора або выданьня і пошук адказаў на іх, а не анатацыйны пераказ зьместу. Рэцэнзія мусіць даваць ацэнку. «Вельмі грунтоўны», «безумоўна, стаўся надзеяй і фактам беларускай рэчаіснасьці» — гэта не ацэнкі, а пахвальба, якая Вашым тэкстам не апраўдваецца і не даказваецца.

Янку Х. з Глыбокага. Гэта філязофія. У нас няма такой рубрыкі.

Анатолю М. зь Менску. Музыка гэтага гурту занадта аматарская.

Валянціне Р. зь Менску. Пераклады добрыя, але творы Барона Брамбэўса маюць вартасьць хутчэй для спэцыялізаваных выданьняў па гісторыі літаратуры.

Валер’ю Т. зь Менску. «НН» аддае перавагу больш рацыянальнай і пазытыўнай думцы.

Ганьне С. з Койданава. Усё адно незразумела з Грунвальдам — дзе зьбірацца, каб ехаць, калі, хто гэта ўсё арганізуе?


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0